Ілля Ясінскі: Дух не зламаеце!

Акцёру, якi выконваў ролю ў фільме «Купала», лукашысты зламалі адросткі пазванкоў. Ілля Ясінскі — акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі і выканаўца ролі Вацлава Ластоўскага ў фільме «Купала». Пасля затрымання 15 лістапада збіты акцёр трапіў у бальніцу хуткай дапамогі. Ён расказаў «Нашай Ніве», што адбылося. Іллю затрымалі ў Мінску днём. Спачатку збівалі ў бусе, пасля ў аўтазаку. Чаму да яго было такое жорсткае стаўленне, мужчына не ведае. «Беларуская латарэя», — жартуе. У Маскоўскае РУУС яго прывезлі недзе а 15-й гадзіне. «Нас там было чалавек 60. Збітых няшмат, некалькі чалавек. Мне пачала балець паясніца. Я ледзь хадзіў, міліцыянты трымалі пад руку», — падзяліўся акцёр. Ён папрасіў выклікаць хуткую. У аддзяленні міліцыі прабыў з гадзіны дзве. Кажа, супрацоўнікі там былі стомленыя бясконцым складаннем пратаколаў. «Калі вы перастанеце ўжо хадзіць?» — пыталіся ў затрыманых. На хуткай Іллю забралі разам з іншым мужчынам. Усю дарогу іх суправаджаў канвой. «На каталцы мяне вазіў супрацоўнік РУУСа.