![]()
Калектыў прысвяціў свой альбом Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду. У альбом увайшлі песні і гімны беларускіх аўтараў. Калектыў прысвяціў свой альбом Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду. У альбом «Годныя песні» былі адмыслова адабраны творы, якія абуджаюць патрыятычныя пачуцці, нагадваюць нам хто мы і адкуль. Некаторыя тэксты з песень альбома былі забаронены ў розныя часы, а аўтары растраляны. Праект «Годныя песні» — гэта адраджэнне беларускай культуры, вяртанне да сапраўдных каштоўнасцяў, паведамляе «Новы час». «Вольны хор» з’явіўся ў жніўні 2020 года, як рэакцыя на палітычныя падзеі ў краіне, — гэта аб’яднанне музыкаў, якія не могуць маўчаць, для якіх спевы і песні гэта сродак выказвання сваёй пазіцыі. Усе творы ў альбоме гучаць змешаным хорам a cappella. У альбоме гучаць творы кампазітараў, як мінулага стагоддзя сярод якіх: Мікола Равенскага, Уладзімір Тэраўскага, так і сучасных: Зміцер Вайцюшкевіч, Вольга Падгайская, Андрэй Мельнікаў.