![]()
Людзі прынеслі кветкі і свечкі да помніка жыхарам Віцебска, закатаваным падчас Другой Сусветнай вайны. Кветкі і свечкі людзі прынеслі да помніка жыхарам Віцебска, закатаваным падчас Другой Сусветнай вайны, які стаіць каля будынка ратушы, перадае «Радыё Рацыя». Ад гэтага месца сёння распачалося і шэсце ў памяць пра Рамана Бандарэнку, забітага ў Менску. Шэсце ахапіла прастору ад ратушы да плошчы Леніна: калона прайшла там некалькі разоў, але праз паўтары гадзіны міліцыянты зладзілі кардон, і людзі былі вымушаны разысціся. Каля дзясятка чалавек трапілі ў пастарунак, у тым ліку журналісты – фатографы Алесь Пілецкі і Ігар Мацьвееў. Абодвух адпусцілі праз некалькі гадзінаў, але некалькі чалавек застаюцца за кратамі. Міліцыя патрулюе цэнтр горада, патрулі спыняюць мінакоў, якія ідуць па вуліцы з кветкамі, і патрабуюць тлумачэнняў. Мікрааўтобус з міліцыянтамі, а таксама некалькі міліцэйскіх машынаў сочаць за мінакамі ў раёне ратушы, каля якой гараць свечкі і ляжаць кветкі. фота: racyja.