Карнікі зніклі, а партызаны і іх нашчадкі засталіся

Паслаблення ў змаганні за сыход узурпатара не будзе. Вопыт беларускіх мірных народных пратэстаў унікальны паводле многіх параметраў. Ён выявіў з’явы, якія раней не існавалі або не заўважаліся, не абмяркоўвалісяі. Галоўная выснова, якую пратэсты нарадзілі і вымушаюць людзей планеты цвёрда засвоіць, – гэта тое, што аўтарытарны лад, дыктатура не могуць забяспечыць разумнае, прагрэсіўнае развіццё грамадства, што яны няздатныя ў галіне эканомікі, антыгуманныя і бесчалавечныя па маральнай сутнасці. Чалавецтва павінна кінуць супраць гэтай хіжай палітычнай хваробы ўсе веды, сілы і магчымасці, каб пазбаўляцца ад яе, як ад кавіду 19. За 26 гадоў у Беларусі, выкарыстоўваючы, як у крымінальных структурах,жорсткае падпарадкаванне «галоўнаму босу», удзел у «цёмных справах», асабістую адданасць, чынашанаванне, сямейніцтва, месніцтва і падхалімства, створана камфортнае існаванне кіруючай касты і набліжаных да яе асобаў. Звычанымі людзьмі негатыўная з’ява названа – «лукашызм». Гэтае слова, якое дае спецыфічную афарбоўку функцыянаванню вертыкалі і дыктатарскай сістэмы цалкам, даўно фігуруе ў размовах, у сацыяльных сетках.