![]()
12 кастрычніка Вадзіміра Заранкіна выцягнулі з машыны каля «Рыгі» і затрымалі. Вадзімір Заранкін — 32-гадовы супрацоўнік культурнага аддзела пасольства ЗША. 12 кастрычніка яго выцягнулі з машыны каля «Рыгі» і затрымалі, пра гэта выпадкова даведаўся яго малодшы брат Піліп і забраў машыну, паведамляе «Наша Нiва». Абодва яны — сыны кіраўніка Віцебска. Піліп ужо затрымліваўся ў Мінску і адбываў суткі, двое сутак праседзеў і Вадзімір. Цяпер ён аспрэчвае сваё затрыманне, нядаўна справу накіравалі на дапрацоўку, Вадзімір расказаў «Нашай Ніве» абставіны таго вечара. «Хаця я і чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якую выказваю рознымі шляхамі, але ў той вечар — 12 кастрычніка, — далібог, не ў чым не ўдзельнічаў. Я прыехаў на «Рыгу» у «Суседзі», там нічога не адбывалася, так, былі пратэстуючыя, але нічога не адбывалася, у мяне былі свае планы. Па выхадзе я ўбачыў характэрны бусік, але ён спыніўся даволі далёка, я вырашыў сыходзіць адтуль і пайшоў на паркоўку да машыны, сеў, завёў рухавік, адехаў няўдала і закрануў чужую машыну, але тут падскочылі некалькі чалавек, пачалі біць шкло і спрабаваць адчыніць дзверы, ім гэта ўдалося.