![]()
Падпалкоўнік Фёдар Кандзіранда адмовіўся вынонваць загады нелегітымнай улады. 42-гадовы падпалкоўнік Фёдар Кандзіранда працаваў выкладчыкам з 2008 года. Выкладаў тактыку, перадае «Наша Ніва». «Спецыфіка акадэміі ў тым, што бяруць практыкаў, якія не маюць педагагічнай адукацыі. Я служыў 5 гадоў у Слоніме ў 11-й механізаванай брыгадзе, а педадукацыю ўжо атрымаў пазней, — тлумачыць Кандзіранда. — А цяпер так выйшла, што давялося пакінуць любімую працу. Не магу больш там заставацца па палітычных прычынах. Я гатовы быў працягваць вучыць дзяцей, але маўчаць, прагібацца і лізаць што-небудзь я ніколі не быў гатовы». Да канца кантракта было менш за год, але Кандзіранда ўпэўнены, што яго б звольнілі па артыкуле, кажа, знайшлі б за што. «Жыць з маёй пазіцыяй мне б не далі. Першапачаткова я напісаў заяву на звальненне па ўзгадненні бакоў. Гэта я зрабіў адразу пасля падзей 9-11 жніўня, папрасіў звольніць мяне, бо я не прызнаю вынікі выбараў. Я адкрыта сказаў — я так не магу, было перавышэнне сілы.