![]()
Жыхары Свіслачы ўсклалі свечкі і паставілі знічкі да помніка Каліноўскага і на магілу ягонага брата. На Свіслаччыне працягваецца ўшанаванне паўстанцаў 1863 года. Напомнім, што сёлета аргамітэтам было прынятае рашэнне не праводзіць традыцыйны фэст у адзін дзень. Людзей заклікалі ў розныя дні прыязджаць і прыходзіць у памятныя мясціны паўстанцаў невялікімі групамі, паведамляе «Радыё Рацыя». Напярэдадні Дзядоў, у Дзень усіх святых, жыхары Свіслачы ўсклалі свечкі і паставілі знічкі да помніка Каліноўскага і на магілу ягонага брата Віктара Каліноўскага. У гэты ж дзень Якушоўку і Свіслач з ушанаваннем наведалі гарадзенцы.