![]()
Маці экс-палітвязьня Аліневіча ня ведае, дзе сын. Родныя экс-палітвязьня Ігара Аліневіча гавораць «Радыё Свабода», што нічога ня ведалі пра ягоны намер прыехаць у Беларусь. «Усё як звычайна, нават горш»Пра затрыманьне экс-палітвязьня Ігара Аліневіча стала вядома ў ноч на 29 кастрычніка. У 2 гадзіны ночы родным Ігара патэлефанавалі з памежнага пераходу ў Ельску і паведамілі, што Ігар знаходзіцца там. Ніякай новай інфармацыі яго родныя з таго часу не атрымлівалі. «У мяне няма ніякай новай інфармацыі, — гаворыць маці Ігара Аліневіча Валянціна. — Я нават ня ведаю, дзе цяпер сын знаходзіцца. Усё, што вядома на гэты момант, гэта інфармацыя зь міліцэйскіх „зьліваў“. Валянціна Аліневіч фотa: svaboda. org Ніхто не адказвае на нашыя пытаньні. Абышла ўсё ўжо, ніхто нічога ня кажа. Усё як звычайна, нават горш. Нам пазванілі ўначы з памежнага атраду, паведамілі пра затрыманьне Ігара. Гэта было ў дзьве гадзіны ночы, з 28 на 29 кастрычніка. Больш ніякай афіцыйнай інфармацыі мы не атрымлівалі.