Справу Севярынца вылучылі асобна і рыхтуюць да перадачы ў суд

Гэтыя зьвесткі Тацяна Севярынец спрабуе спраўдзіць у адваката сына Паўла Сапелкі, аднак зьвязацца зь ім пакуль не атрымалася. У нядзелю зранку маці зьняволенага лідэра БХД Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна паведаміла пра чарговы атрыманы ліст ад сына, датаваны 23 лютага, дзе Павал піша: Справу маю вылучаюць асобна і рыхтуюць для перадачы у суд. Неўзабаве будзем знаёміцца з матэрыяламі. Таксама ў лісьце Павал паведаміў, што атрымаў ліст ад Настачкі Палажанкі, паведамляе прэс-служба БХД. Тацяна Севярынец вельмі турбуецца, ці перадаюць сыну перадачы, бо ўжо ў другі ліст запар Павал згадвае пра зубную шчотку, ў той час як яшчэ 16 лютага маці перадала яму ў перадачы ажно дзьве. Рубрика: политика