Польшча – гэта не Беларусь!

Ці можна параўноўваць прастэсты ў Польшчы і Беларусі. У выданні Rzeczpospolita артыкул карэспандэнта газеты Руслана Шошына пра параўнанне сітуацыі ў Беларусі ды Польшчы, паведамляе «Польскае радыё». «Польшча – гэта не Беларусь!» – пад такім загалоўкам аўтар піша, што нельга параўноўваць гэтыя дзве краіны, а некаторыя журналісты ахвотна падхопліваюць такія параўнанні – маўляў, у Польшчы заканчваецца дэмакратыя, пачынаецца дыктатура. Шошын нагадвае, што з вясны гэтага году ў Беларусі былі затрыманыя і арыштаваныя каля дваццаці тысяч праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Праваабаронцы не паспяваюць лічыць палітычных вязняў, на дадзены момант іх каля сотні, і гэтая лічба амаль штодзённа расце. Напрыклад, Павел Севярынец не бачыў свайго двухгадовага сына з 7 чэрвеня, з таго часу Павел сядзіць у турме. Можна ўявіць сабе, што адчувае яго жонка Вольга, якая не ведае, ці муж выйдзе з турмы. Ёсць таксама смяротныя ахвяры – людзі, якія загінулі падчас пратэстаў або раптам вырашылі «павесіцца ў лесе».