![]()
Зелянкоўская і Шпакоўская распавялі пра ролік «Жыве Беларусь!», страйк і беларускі тэатар у Кіеве. Былая акторка Купалаўскага тэатру Сьвятлана Зелянкоўская і былая акторка тэатру імя Горкага Анастасія Шпакоўская расказалі, як у эміграцыі яны запісвалі драматычны відэаролік у падтрымку беларускіх жанчын, а таксама пра сумесныя амбітныя беларускія праекты ва Ўкраіне, паведамляе «Радыё Свабода». Пра ролік «Жыве Беларусь»Анастасія Шпакоўская: Мы ўсе ў такіх абставінах, калі нам вельмі складана, але мы павінны быць разам і рухацца далей, быць моцнымі духам і сэрцам. Мне падаецца, што гэтую моц мы і данесьлі ў сваім відэа, каб людзі адчувалі адзін аднаго ня толькі ў шчасьці, але і ў бядзе, у тых абставінах, у якіх цяпер кожны беларус. Я напісала верш, потым мы са Сьвятланай па сваіх творчых справах сустракаліся, і зьявілася ідэя, каб мы маглі абяднаць усе нашыя думкі пра падзеі ў Беларусі і ў гэтым роліку ў такім фармаце данесьці іх да нашых гледачоў, нашых родных людзей, якія знаходзяцца як у Беларусі, так і па-за яе межамі.