Галіна Абакунчык: Маю маму забіў лукашызм, якія яна так ненавідзела

Менскі шпіталь №10 ператварыўся ў другое «Акрэсціна». Жахлівую гісторыю распавяла у Фэйсбуку беларуская журналістка Галіна Абакунчык:- Памерла мая мама. Паляцела мая дарагая птушка ў свой апошні вечны вырай…А перад сыходам прайшла сапраўдны Крыжовы шлях. Як па-сучаснаму, то Акрэсціна і Гестапа разам узятыя - ў выглядзе менскага шпіталю №10. Брыгада хуткай дапамогі даставіла маму ў шпіталь 01. 10. 2020г. з вострым болем у сэрцы. Там правялі абследаванне: адсутнасць кароны, тэмпературы, нармальнае ціск - цалкам здавальняючы стан пры вострым сардэчным болі. Дастаткова сказаць, што з хаты да хуткай дапамогі яна ішла сваімі нагамі, сама прайшла патрэбныя кабінеты. А 18. 00 я пакінула маму ў палаце кардыялагічнага аддзялення пасля агляду дзяжурным лекарам. Але а 20. 00 мама патэлефанавала па мабільным тэлефоне, які я пакінула, і паведаміла, што яе хапаюць» і вязуць у рэанімацыю. Мама паспела сказаць, што ёй ня стала горш, але размова хутка перарвалася. Ранкам, 02. 10. 2020г. я прыйшла да аддзялення рэанімацыі №2 з перадачай, якую прынялі і паведамілі: мама ў стабільна-цяжкі» стане, лечыцца, наведванне забаронена.