Суддзя, якi звольніўся ў знак пратэсту: Я не хацеў разглядаць палiтычныя справы

Аляксей Пацко распавёў, чаму вырашыў пакінуць пасаду. 32-гадовы суддзя Аляксей Пацко з Пінска вырашыў пакінуць пасаду. Ён не хавае — прычынай сталі жнівеньскія падзеі ў краіне, піша «Наша Ніва». «Я сапраўды напісаў заяву, — пацвердзіў Аляксей Пацко. — Прыняў такое рашэнне яшчэ да выбараў — 6 жніўня. Прычынай стала палітычная абстаноўка ў краіне, тое, што адбываецца зараз. У тым ліку я не хацеў разглядаць справы па артыкулу 23. 34». Ён тлумачыць: суды падзеленыя на дзве калегіі, грамадзянскія справы і адміністратыўныякрымінальныя. Пацко быў у другой. «Адміністратыўныя справы разглядаюцца па графіку, па чарзе. Фармальна адмовіцца нельга, — тлумачыць Аляксей. — Але 6 жніўня я адмовіўся ад некалькіх палітычных спраў, быў такі момант. Падрабязней не буду казаць, бо не хачу выстаўляць сваіх іншых калег нейкімі монстрамі. Не так усё адназначна і проста, на жаль…Карацей, 6 жніўня я адмовіўся ад некалькіх «палітычных» спраў і, разумеючы наступствы, адразу прапанаваў сам, што напішу заяву на звальненне.