![]()
Беларусы падобныя да славутых герояў з часоў паўстання 1863 года. Ідучы на гэтае інтэрв’ю падчас суботніх хваляванняў у Менску, карэспандэнтка «Радыё Рацыя» ледзь не трапіла ў рукі сілавікоў. Збягаючы ад атакі людзей у чорным, Вольга Сямашка разам з іншымі схавалася ў касцёле на Залатой Горцы. Ратаваліся ў касцёлах самі і захоўвалі там жа зброю паўстанцы Каліноўскага. Тым больш знакавай атрымалася гутарка, запісаная ў суседнім Палацы мастацтваў, дзе ішоў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Пра тое, наколькі сучасныя падзеі нагадваюць паўстанне 1863 года, «Радыё Рацыя» пагутарыла з удзельнікам фэсту – аўтарам кніг пра інсургентаў, пісьменнікам і даследчыкам Язэп Янушкевічам. — Наколькі людзям зараз патрэбная такая гістарычная літаратура?— Ведаеце, вы нават сама сталі сведкай, калі маладзён набыў «Партрэты паўстаньня», прызнаўся, што лекар і працуе ў медыцынскім музеі. Запытаў у мяне: «Ці былі лекары ўдзельнікамі паўстання?». На што я адкрыў яму адпаведную старонку з партрэтамі Пятра Чакатоўскага.