![]()
Валера Шчукіна пахавалі на Чыжоўскіх могілках. Разьвітаньне з Валерам Шчукіным, які пайшоў з жыцьця 10 кастрычніка, адбылося сёньня ў цырыманіяльнай залі на вуліцы Альшэўскага. Правесьці праваабаронцу ў апошні шлях прыйшло каля ста чалавек: палітыкі, праваабаронцы, журналісты, актывісты дэмакратычнага руху, паведамляеsvaboda. org. Свайго былога калегу ўзгадаў дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Павал Знавец:«Гэта быў адчайна сьмелы чалавек і прынцыповы змагар за справядлівасьць і законнасьць. У Вярхоўным Савеце 13-га скліканьня ён быў самым яркім дэпутатам-апазыцыянэрам. У 1996 годзе падпісаў імпічмэнт Аляксандру Лукашэнку, а пасьля разгону парлямэнту ўвайшоў у камісію, якая зьбірала доказы шматлікіх парушэньняў закону і Канстытуцыі з боку гэтага чалавека. У верасьні 1999 году разам зь Віктарам Ганчаром ён рыхтаваў другі імпічмэнт Лукашэнку. Шкада, што Валер Шчукін сышоў менавіта цяпер, калі справа змаганьня з рэжымам атрымала новы працяг. Але ён да апошняга верыў, што пераможам», — сказаў пра Шчукіна былы дэпутат Знавец.