![]()
Як пенсіянерка ходзіць на пратэсты. Людміла Іванаўна Раманенка, 77-гадовая мінская пенсіянерка, ў нядзелю выйшла ў горад, а скончыла дзень у бальніцы, піша «Наша ніва». «У нядзелю 11 кастрычніка я была на Стэле. Я прыехала падыхаць паветрам і выказаць сваё меркаванне. Была адна, дзеці працавалі ў той дзень, — расказвае жанчына. — АМАП пачаў затрымліваць людзей. Да амапаўцаў жанчыны падышлі, крычалі ім, каб адпусцілі. Я таксама падышла. Амапавец схапіў мяне за руку і шпурнуў мяне на зямлю. Па адчуваннях — ён так схапіў, што адразу ж і зламаў. Рука імгненна абвісла. Шпурнуў мяне як кацяня. Я паднялася, думала спачатку, што вывіх. Але прыехала хуткая, мяне забралі ў бальніцу. Зрабілі здымак, дыягназ: пералом са змяшчэннем і аскепкамі». Людміле Іванаўне наклалі гіпс, пазней будуць рабіць аперацыю, каб прыбраць аскепкі і сабраць костку. «Загадчык аддзяленнем супакойвае: усё будзе добра. Рука баліць, штодня мне коляць абязбольваючыя, — кажа Людміла Іванаўна. —Дакладную дату аперацыі пакуль не прызначылі.