![]()
Як гімн рэвалюцыі ператварыўся ў культурны код. Тры чарапахі сталі часткай беларускай гісторыі, якую мы пішам проста цяпер. З іранічнай песенькі твор культавага рок-гурта N. R. M. ператварыўся ў гімн Беларускай рэвалюцыі, які спяваюць на маршах, мітынгах і, на жаль, за кратамі. Адзначаем дваццатую гадавіну альбома, дзе Тры чарапахі ёсць загалоўным творам. 12 кастрычніка спаўняецца 20 гадоў, як выйшаў альбом NRM «Тры чарапахі». Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку нагадаў Лявон Вольскі — вакаліст, музыка і аўтар песень першага склада гурта. Сёння хваля рэвалюцыйных падзей у Беларусі вынесла песню Тры чарапахі на пік папулярнасці, зрабіўшы несумнеўным гімнам рэвалюцыі; а спадара Лявона — за мяжу. Пра загадку любімай песні Naviny. by паразмаўлялі з відавочцам яе нараджэння музыкам Аляксандрам Памідоравым, цяперашнім лідарам гурта N. R. M. Пітам Паўлавым, а таксама з Сяргеем Падсасонным — доктарам гуманітарных навук Варшаўскага універсітэта. У камеру з-за песеньМузыка Аляксандр Памідораў, праспяваўшы пад гітару Тры чарапахі, трапіў на восемь сутак арышта.