Ганна Севярынец напісала верш пра беларускую Канстытуцыю

Верш напiсаны 2 гадзiны таму. Пісьменьніца, дасьледніца літаратуры, настаўніца і блогерка Ганна Севярынец апублікавала ў сваім Фэйсбуку верш пра цяперашнія падзеі ў Беларусі. Можа, і ёсьць канстытуцыі, што пішуцца не на вуліцах. Над іхнымі фармулёўкамі плыве кабінэтны пах. А нашая канстытуцыя ў дварах і на лесьвіцах туліцца,На дахах, на вежах, на комінах, на стэлах і на мастах. Над нашае канстытуцыяй сухі і гарачы вецер:«Не забі», «не хлусі», «не лжэсьведчы», «блізкага – палюбі». У ёй сьвішча і б’е наводмаш туга гефсіманскага вецьця:На што ты пакінуў, ойча? На што ты мяне пакі…Няшмат на крыжовым дрэве месца для канстытуцый. Тут пішацца хутка і ёміста, у напрузе дрыжыць рука:«Ня бойся», «ня плач», «не выпрошвай», «не спрабуй азірнуцца»,«Ня кідай адных таварышаў», «цісьні ў машыне гудка». Можа, у вас – на паперы. У нас – на бінтах і кашулях. Па беламу-беламу полю чырвонаю паласой,Па тратуарнай плітцы, па трансфарматарнай будцы,Па плоце вакол Акрэсьціна, па лёджыях у Баравой. І вам не зьлічыць галгофаў, паўстаньняў і рэвалюцый,Як не зьлічыць ніколі вачніц курапацкіх ям,Дзе мы напісалі навечна артыкулы Канстытуцыі,Па якой мы зьбіраемся выжыць – і жыць насуперак вам.