![]()
Піліп Заранкін расказаў пра 13 сутак арышту пасля «інаўгурацыі» Лукашэнкі. 27-гадовы айцішнік Піліп Заранкін — сын старшыні Віцебскага гарвыканкама Вадзіма Заранкіна. Хлопец быў затрыманы ў дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі і адседзеў 13 сутак арышту па народным артыкуле 23. 34. Хлопец расказаў для nn. by аб сваіх прыгодах. - Вас затрымалі на акцыі?- Мяне не затрымлівалі на маршы, мяне затрымалі ў 23:20 на перасячэнні Нямігі і Раманаўскай Слабады. Я проста ішоў дадому, хацеў перайсці вуліцу. Там стаялі людзі ў форме, я звярнуўся да іх, каю спытаць, ці магу я прайсці і выклікаць на прыпынак таксі, або тут перакрыта і лепш абысці?Мне сказалі: «Можна, праходзьце». Але неўзабаве ўнутры ачаплення мяне сустрэў іншы чалавек, ужо ў касцы, і сказаў, што я магу прайсці, але «толькі налева» — і адвёў мяне ў пункт міліцыі, адкуль мяне павезлі ў Маскоўскае РУУС. - А за што вас затрымалі? Можа, з сабой быў сцяг ці нейкая сімволіка?- Ніякай сімволікі не было. Ужо ў камеры, у Жодзіне, я гаварыў з іншымі людзьмі, якіх, з іх словаў, забіралі проста так.