![]()
Баявая гісторыя жыхара сталіцы. Мінчук Сяргей Шаўчук жартуе, што здабыў бел-чырвона-белы сцяг у баі. Калі на падлозе аўтазака ён убачыў выкінуты нацыянальны сімвал, то вырашыў яго ратаваць. Сваёй гісторыяй мужчына падзяліўся з «Нашай Нівай». 23 верасня пасля навін пра таемную інаўгурацыю Сяргей падумаў, што ў любым разе пойдзе ў горад: гэта ж проста зашквар! А пятай вечара прыехаў на Нямігу. Пачакаў, пакуль збяруцца людзі, і рушыў разам з калонай да Стэлы. Каля Стэлы ён і трапіў у рукі сілавікоў. «Выскачылі касманаўты са шчытамі, сталі адцясняць у бок метро людзей. Моладзь пачала ўцякаць. Побач былі бабулі, і я вырашыў, што не пабягу. Касманаўты забралі мяне і закінулі ў спецмашыну», — расказвае мужчына. Пасля яго змясцілі ў аўтазак. Там было цёмна, і Сяргей не адразу ўбачыў, што сядзіць не адзін. «Яшчэ хлопец быў — настолькі напужаны, ціха сябе паводзіў. Я адчуваю, што пада мной тканіна — сцяг. «Гэта мой, я выкінуў», — адказаў той хлопец. Ён баяўся, што атрымае больш сутак ці яго будуць біць.