Вязень, які знутры Акрэсціна чуў нядзельны Марш: Гукі з Маршу прыдаюць вельмі шмат сіл

У нядзелю пад сцены IЧУ прыйшлі некалькі тысяч удзельнікаў Маршу ў падтрымку палітвязняў. «Наша Ніва» пагаварыла з чалавекам, які быў на Акрэсціна, калі пад сцены прыйшлі некалькі тысяч удзельнікаў Маршу ў падтрымку палітвязняў. «На Акрэсціна я быў не з «палітычнымі». Але ведаў, што ў нядзелю будзе Марш. І ўвечары пачуўся шум, лозунгі: «Выпускай!», «Жыве Беларусь!», «Свабоду палітвязням!» — расказвае суразмоўца. — Але калі ты ўнутры — то гэтыя гукі з Маршу прыдаюць вельмі шмат сіл. Я калі чуў, у мяне нават слёзы пацяклі. Адчуваеш падтрымку, што ты не адзін».