![]()
Гiсторыя аднаго са стваральнiкаў Масад. Увесь свет ведае пра Масад — адну з самых крутых выведак свету нароўні з КДБ і ЦРУ. Масад усіх ворагаў перамог, выкраў нацыскiх злачынцаў, знішчыў арабскіх бандытаў, захаваў усе ядзерныя сакрэты Ізраіля, а таксама здабыў сакрэтны даклад з 20 з’езду КПСС. Ён стаіць на варце Iзраiля пад біблейскім дэвізам «Пры недахопе апекі падае народ, а пры шматлікіх дарадцах — дабрадзенствуе». І ўсё гэта дзякуючы аднаму маленькаму хмурному чалавеку з Віцебска. Ён адзіны, хто ў гісторыі Ізраіля адначасова быў і кіраўніком ўнутранай бяспекі (ШАБАК), і выведкі (Масад). Пры гэтым ён быў вельмі сціплым. І да канца жыцця заставаўся ў чыне палкоўніка, пражываючы ў самай звычайнай кватэры. Ісер Харель нарадзіўся у 1912 годзе і пры нараджэнні меў імя Ізраіля Гальперына. Ён быў малодшым дзіцем у багатай і вельмі рэлігійнай сям’і. Ягоны бацька Натан паспяхова ажаніўся на Iохевед Левінай — малодшай дачке мільянера з Дзьвінску. У гонар вяселля цесць прызначыў шчаслівага жаніха саўладальнікам свайго завода ў Віцебску.