Рух салідарнасці «Разам»: Агрэсар не можа быць пасярэднікам

Заявы пра магчымае пасярэдніцтва Пуціна ва ўрэгуляванні «палітычнага крызіса» ў Беларусі як мінімум абураюць. Рух салідарнасці «Разам» апублікаваў заяву, у якой выказвае абурэнне прапановай магчымага пасярэдніцтва Пуціна ва ўрэгуляванні «палітычнага крызіса» ў Беларусі, перадае «Радыё Рацыя». Сайт Charter97 публікуе тэкст заявы цалкам:«Агрэсар не можа быць пасярэднікам!Рух салідарнасці «Разам» з абурэннем успрымае прапанову аб магчымым пасярэдніцтве У. Пуціна ва ўрэгуляванні «палітычнага крызіса» ў Беларусі. Рух салідарнасці «Разам» лічыць, што па заканчэнні выбарчага фарсу пачалася жорсткая барацьба паміж беларускім народам і прарасейскім незаконным і нелегітымным рэжымам улады А. Лукашэнкі. Каб не сістэмная падтрымка Крамля і асабістае ўмяшальніцтва У. Пуціна, то А. Лукашэнка ўжо б даўно сыйшоў. Рабіць зацікаўлены бок пасярэднікам – гэта больш, чым памылка. Гэта – чарговая спроба захаваць у Беларусі беззаконне, бяспраўе і прамаскоўскую карную сістэму ўлады. Заклікаем беларускі народ працягваць акцыі грамадскага непадпарадкавання.