Тавараабарот Беларусі з краінамі ЕЗ у студзені-ліпені скараціўся амаль на 16%

Экспарт тавараў у ЕЗ скараціўся на 24,9% да 2 млрд 653,4 млн долараў, імпарт — на 7,5% да 3 млрд 686,6 млн. Тавараабарот Беларусі з краінамі Еўразвяза ў студзені—ліпені 2020 года ў параўнанні з такім жа перыядам 2019 года знізіўся на 15,7% да 6 млрд 340 млн долараў, сведчаць дадзеныя Белстата, паведамляе БелаПАН. Экспарт тавараў у ЕЗ скараціўся на 24,9% да 2 млрд 653,4 млн долараў, імпарт — на 7,5% да 3 млрд 686,6 млн. Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі ў студзені—ліпені 2020 года склала 1 млрд 33,2 млн долараў. З агульнага аб’ёму беларускага экспарту ў студзені—ліпені гэтага года на долю краін ЕАЭС прыпадала 49,7% (у студзені—ліпені 2019-га — 43,3%), Расіі — 46,6% (40,7%), ЕС — 17,3% (18,8%), астатніх краін — 33% (37,9%). Імпарт з краін ЕАЭС склаў 49,7% агульнага аб’ёму імпарту (у студзені—ліпені 2019 года — 55,9%), з Расіі — 49,3% (55,4%), ЕС — 21% (18,2%), астатніх краін — 29,3% (25,9%). За сем месяцаў 2020 года зарэгістраваныя экспартна-імпартныя аперацыі са 197 краінамі.