![]()
Узурпатар і яго кодла павінны быць прыцягнуты да адказнасці тут і цяпер. Мы не маем права адступіць і аслабіць напор на злачынную групоўку, якая акупавала краіну, - піша чытачка тэлеграм-канала Баста!. - Трагічныя падзеі жніўня, што паказалі бязлітасную і нялюдскую пысу ўзурпатара і яго кодлы ўсёй краіне і свету, прымусілі шмат каго выйсці са спання і ўбачыць рэальную карціну жыцця. Гэта толькі яшчэ адна крывавая старонка ў кнізе даўжынёй ў 26 гадоў. Збіцце дэпутатаў Вярхоўнага Савета, блакаванне ЦВК сілавікамі, выкраданне Ганчара, здзекі і зняволенне ў Акрэсціна, забойствы палітычных апанентаў у 1999 годзе, жорсткае падаўленне пратэстаў і разгоны Плошчаў, смерці журналістаў, 11. 04. 2011. Мы проста абавязаны не дазволіць перавярнуць гэту старонку, не зрабіць яе чарговай. Перамагчы дзеля сябе, сваёй сямі, сваёй будучыні, за ўсіх, хто ахвяраваў сваім дабрабытам і жыццём за праўду. Дзеля ўсіх, хто стаў ахвярай у палітычных гульнях мазаічнага псіхапата. За ўсіх пацярпелых сёлета толькі за тое, што яны нязгодны.