Ўладзімер Някляеў: Калі ўлада не прыслухаецца да закліку «Сыходзь», то па законе хвалі яе проста накрые пратэстам

Палiтык i паэт таксама ідзе ў Маршы справядлівасьці. Былы кандыдат у прэзыдэнты—2010 Ўладзімер Някляеў таксама ідзе ў Маршы cправядлівасьці. Ён кажа, што ганарыцца беларусамі. «Глядзеў БТ, і там кажуць, што хваля пратэста выдыхаецца, але мы бачым, што гэта ня так. Людзі не пагаджаюцца з хлусьнёй. Калі ўлада не прыслухаецца да закліку «Сыходзь», то па законе хвалі яе проста накрые гэтым пратэстам», - цытуе Някляева «Радыё Свабода».