Пра Валан-дэ-Морта і Беларусь

Mытныя органы думаюць, што ў кнізе студэнты Хогвардса раптоўна заспяваюць «Разбуры турмы муры»? Якое дачыненне выдуманы Джаан Роўлінг адмоўны персанаж Валан-дэ-Морт мае дачыненне да Беларусі? Усю гісторыю патэрыяды я думала, што ніякае. А вось беларускія ўлады, аказваецца, маюць свой погляд на кнігі пра юнага чараўніка Гары Потэра. Выдавецтва “Янушкевіч” мусіць прадаставіць у мытныя органы ліст, што ў другой кнізе “Гары Потэр і Таемная заля” няма заклікаў да звяржэння існай улады ў Беларусі. Вы думаеце гэта жарт? Але гэта праўда. Як аказалася, што гэта стандартная працэдура. І мытны агент сказаў выдавецтву такі ліст падрыхтаваць. Аднак дзіўна патрабаваць падобнае ў дачыненні да сусветна вядомай кнігі. Можа быць, мытныя органы думаюць, што ў кнізе студэнты Хогвардса раптоўна заспяваюць “Разбуры турмы муры”? Ці АМАПаўцы пераўтворацца ў дзементараў? Але, самае цікавае, прасілі. Калі ласка. Выдавецтва “Янушкевіч” падрыхтавала адмысловы ліст, дзе запэўнівае, што ў кнізе Джаан Роўлінг “Гары Потэр і Таемная заля” няма заклікаў да звяржэння існай улады ў Беларусі.