«Жанчыны Беларусі ня спыняцца»

Усё беларускае грамадзтва патрабуе аднаго — сыходу Лукашэнкі. Эколяг Ірына Сухій і блогерка, ляўрэатка прэміі Адамовіча Наста Захарэвіч расказалі «Радыё Свабода» пра пра пэрспэктывы мірных пратэстаў и жаночых маршаў у Беларусі. Глядзіце на відэа дыскусію цалкам. Прапануем некалькі тэзісаў з дыскусіі:Ірына Сухій: Жанчыны будуць і далей выходзіць. У мінулую суботу і нядзелю мы бачылі, што дастаткова жорстка затрымлівалі ў тым ліку і жанчын. Ня ведаю, як у іншых, але ў мяне ўнутры гучыць: «Не дачакаецеся!» Ёсьць дакладнае адчуваньне, што ў нас няма права адступаць. Мы павінны дамагчыся, каб выканалі патрабаваньні, якія ўсё беларускае грамадзтва выстаўляе — сыход Лукашэнкі, сумленныя выбары, спыненьне гвалту, вызваленьне палітвязьняў і ўсіх затрыманых. Пакуль гэта ня будзе выканана, жанчыны Беларусі ня спыняцца. Трапіўшы за краты, разумееш, што гэта непрыемна, але праз гэта можна прайсьці. У камэрах мы адна адну падтрымлівалі і ў мяне было ўражаньне, што ўсе зьняволеныя жанчыны маюць вельмі баявы настрой.