![]()
Мастак адлюстраваў пасьлявыбарныя падзеі ў новай карціне. 17 верасьня ў менскім Палацы мастацтва завяршаецца выстава Аляксея Марачкіна, прымеркаваная да 80-годзьдзя творцы. Стрыжнёвая праца яе — «Армагедон», яна пра супрацьстаяньне новай і старой Беларусі. Такую ж назву атрымала ўся юбілейная экспазыцыя, перадае «Радыё Свабода». «Некаторыя працы адпачатку ня маюць шанцаў на шырокі паказ»Павіншаваць мастака з прамінулым юбілеем прыйшлі сябры, калегі, землякі і прыхільнікі творчасьці Аляксея Марачкіна. Кожны на памяць пра падзею атрымаў аўтарскі эскіз ці накід да будучай жывапіснай працы. Завіталі мастацтвазнаўца Пётра Васілеўскі, крызісны мэнэджар Мечыслаў Бурак, гісторык Максім Крывіцкі ды іншыя. Фота: «Радыё Свабода» «Мне пашчасьціла сябраваць зь вялікім мастаком, — гаворыць Мечыслаў Бурак. — Сустрэліся мы ў канцы агоніі саветаў, калі ў 1989-м ладзілі адзін зь першых мітынгаў ля менскага Палацу чыгуначнікаў. І вось ад таго часу трымаемся разам. Дзякуй, дарагі чалавек, за жыцьцёвы аптымізм, за натхняльны дух, за радасьць высокай культуры мастацтва».