![]()
Гісторыя адстаўнога афіцэра, які выходзіць на пратэсты. У Магілёве за ўдзел у акцыях пратэсту супраць вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў трапіў пад адміністрацыйны перасьлед 64-гадовы вэтэран Вайскова-марскога флёту Аляксандар Страх. 16 жніўня Ленінскі суд Магілёва пакараў пэнсіянэра за ўдзел у Маршы міру штрафам у 270 рублёў. У гэты жа дзень маёра ў адстаўцы позваю выклікалі ў міліцыю па другой адміністрацыйнай справе. Цяпер яго вінавацяць ва ўдзеле ў Маршы адзінства. Вэтэрану ВМФ пагражае арышт, але адмаўляцца ад удзелу ў пратэстах ён не зьбіраецца, паведамляе «Радыё Свабода». Пра Аляксандра СтрахаМае вышэйшую адукацыю. Скончыў у Менску Інстытут народнай гаспадаркі. У Вайскова-марскім флёце адслужыў 20 гадоў. Пабываў у марской пяхоце, удзельнічаў у падрыхтоўцы палігона для выпрабаваньня ядзернай зброі на астравах Новая Зямля, рыхтаваў да выхаду ў мора падводныя лодкі. У 1993 годзе вярнуўся на радзіму і служыў у беларускім войску. У адстаўку сышоў у 1999-м. Цяпер на пэнсіі. Рэгулярна выяжджае на заробкі ў Польшчу.