Брэсцкі святар: Самае яскравае на пратэстах - цудоўныя, прыгожыя, інтэлігентныя людзі

Айцец Ігар расказаў, чаму ходзіць на акцыі пратэсту. Чалавека ў чорнай сутане, які амаль увесь жнівень быў цэлымі днямі разам з людзьмі на вуліцах, па здымках ведаюць далёка за межамі Брэста, дзе ён служыць святаром уніяцкай (грэка-каталіцкай) парафіі святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, піша krynica. info. Айцец Ігар адкрыта выказвае сваю пазіцыю адносна падзей ў краіне і нясе суцяшэнне ўсім людзям, хто ў гэтым мае патрэбу падчас палітычнага крызісу. —Айцец Ігар, наколькі вядома, вашай царкоўнай грамадзе ў жніўні было вынесена папярэджанне. Раскажыце за што і чаму?—Было два папярэджанні. Першае было ад пракуратуры асабіста на мяне за удзел і, як мне кажуць арганізацыю несанкцыянаваных мерапрыемстваў. Другое папрэджанне было з аблвыканкама накіравана на наш прыход. Сэнс яго ў тым, што я быццам ад царквы рабіў нейкія заявы. Нас папярэджваюць, што судом могуць прыпыніць існаванне нашага прыходу. Але царква павінна называць сваімі імёнамі ўсё, што адбываецца. Нават калі гэта небяспечна.