![]()
Творчы дуэт напісаў песьню салідарнасьці па-беларуску і па-ўкраінску. Творчы дуэт з Украіны UYAVA x Div Cha напісаў песьню салідарнасьці па-беларуску і па-ўкраінску, перадае «Радыё Свабода». «Наша мэта — падтрымаць тых, хто стаіць сьцяной на фронце ва Ўкраіне і на плошчах Беларусі. Мы верым, што гэтая песьня сагрэе сэрцы», — кажуць аўтаркі песьні, украінка і беларуска. «Мы хочам зьвярнуць увагу на тое, што за межамі тэлешоў і онлайн-конкурсаў песень ідзе вайна. Нам баліць тое, што адбываецца на нашай радзіме. Такім чынам, мы напісалі гэтую песьню, кожны на сваёй мове. Хоць відэа здымалася на тэлефонную камэру, а голас — на дыктафон, справа ня ў якасьці, а ў сутнасьці. Мы верым, што гэтая песьня сагрэе сэрцы». Я буду маліцца, мама. Сваімі песьнямі, сваімі вершамі. Ня можа быць па-іншаму. Ня можа быць па-іншаму. І ми з тобою тут стіноюВід усіх вітрів, від усілякого горя. Я — з тобою, ти — зі мною. Вистоємо!Свобода — то наша зброя!