Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Варшаве з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся сітуацыя ў Беларусі, вызваленне палітвязняў і падтрымка грамадзянскай супольнасці ў краіне. Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Варшаве. А 9-тай гадзіне пачалася сустрэча чальцоў Каардынацыйнай Рады Святланы Ціханоўскай, Вольгі Кавальковай і Паўла Латушкі з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім, перадае «Радыё Рацыя». Як паведамляе прэс-служба кіраўніка польскага ўраду, падчас сустрэчы абмяркоўваліся сітуацыя ў Беларусі, вызваленне палітвязняў і падтрымка грамадзянскай супольнасці ў краіне. А 11-й пачалася сустрэча са студэнтамі Варшаўскага ўніверсітэта, дзе Святлана Ціханоўская выступае з дакладам. Каля поўдня з беларускім госцем сустрэнецца кіраўнік Незалежнага самакіроўнага прафесійнага саюза «Салідарнасць» Пётр Дуда, які ўчора вярнуўся з Беларусі. У Беларускім доме ў Варшаве прайшла сустрэча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Польшчы. Выступіў прэм’ер–міністр Польшчы. У сустрэчы ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі Каардынацыйнай Рады Вольга Кавалькова і Павел Латушка, а таксама Вераніка Цапкала ды прадстаўнікі польскіх уладаў.