![]()
Біскуп Казімір Велікаселец заклікае да абуджэння сумлення і малітвы аб вяртанні арцыбіскупа Кандрусевіча. Біскуп Казімір Велікаселец, які сёлета адзначыў свой 75-ы дзень нараджэння, піша для catholic. by пра супрацьстаянне дабра і зла, якое адбываецца ў чалавечых душах і сёння асабліва востра адчуваецца на нашай зямлі:- Біблія — гэта Святое Пісанне і самая вядомая ў свеце кніга. Яна пачынаецца са словаў: «Напачатку стварыў Бог неба і зямлю» (Быц 1, 1). Пра стварэнне чалавека сказана: «Пан Бог стварыў чалавека з пылу зямлі і ўдыхнуў у ноздры ягоныя подых жыцця, і стаў чалавек жывой істотай» (Быц 2, 7). Знакаміты вучоны і першы рускі акадэмік Міхаіл Ламаносаў казаў: «Бог даў мне дзве кнігі: прыроду і Біблію», а Дзмітрый Мендзялееў насуперак тым, хто імкнуўся супрацьпаставіць Божую праўду і навуку, сцвярджаў, што верыць у бессмяротнасць душы. Сумленне — гэта голас Бога, які гучыць у чалавечай душы. Той, хто яго заглушае, неадменна прыходзіць да трагічных наступстваў, да асабістай духоўнай і маральнай катастрофы.