Як студэнты ламалі рэжымы

Дасье ў карыкатурах. Хваляванні ў шэрагу сталічных ВНУ кажуць аб вяртанні ў нашу палітыку такога моцнага фактару як студэнты. Як сведчыць гісторыя, часам у моладзі атрымлівалася зрынуць цэлыя рэжымы. Першым зафіксаваным студэнцкім страйкам сталі падзеі ў сакавіку 1229 года ў парыжскім універсітэце. Тады гарадская паліцыя забіла некалькі студэнтаў. У адказ універсітэт неадкладна абвясціў страйк і ў выніку дамогся прававой аўтаноміі ад гарадской улады. Аднак сапраўдны выхад студэнцкага руху на авансцэну адбыўся ў 20-м стагоддзі, калі вышэйшая адукацыя перастала быць прывілеяй эліты. Піянерамі сталі амерыканскія студэнты з Берклі (Каліфарнійскі ўніверсітэт). Тут на працягу 1964-65 навучальнага года паўстаў рух «Вольнае слова» (англ. Free Speech Movement; FSM), які патрабаваў дазволіць палітычную дзейнасць на тэрыторыі ВНУ. Адміністрацыя ў сваю чаргу звярнулася па дапамогу да паліцыі. 2 снежня ад 1500 да 4000 студэнтаў захапілі галоўны корпус. У адказ паліцыя ачапіла будынак і пачала арышты.