Тадэвуш Кандрусевіч: Паднімемся і мы на барацьбу з грахом

Арцыбіскуп перадаў зварот з-за мяжы. 4 верасня з Гродна распачался перэгрынацыя фігуры святога Міхала Арханёла па катэдральных касцёлах усіх дыяцэзій на Беларусі ў інтэнцыі хутчэйшага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу ў краіне, піша catholic. by. З гэтай ініцыятывай 29 жніўня выступіў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Увечары ў пятніцу фігуру святога Арханёла Міхала, нябеснага апекуна Касцёла на Беларусі, урачыста прывіталі ў гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя. З гэтай нагоды арцбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч скіраваў сваё слова з Беластока, дзе ў цяперашні час знаходзіцца ў выгнанні:- Ваша Эксцэленцыя, глыбокапаважаны біскуп Аляксандр Кашкевіч, біскуп Юзаф Станеўскі, паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!Сардэчна вітаю ўсіх вас, сабраных сёння ў гродзенскай катэдры, каб прыняць удзел у набажэнстве, якім у Беларусі распачынаецца перэгрынацыя фігуры святога Арханёла Міхала ў інтэнцыі хутчэйшага і мірнага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу, што ахапіў нашу Бацькаўшчыну і пагражае перарасці ў грамадзянскую вайну.