![]()
Акцыя адбылася перад імшой. Каля касцёла ў Маладзечне 2 верасня прайшла акцыя салідарнасці ў падтрымку арцыбіскупа Кандрусевіча, паведамляе rh. by. Па большай частцы сабраліся жанчыны, у некаторых у руках быў партрэт арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Нагадаем, Кандрусевіча не ўпусцілі ў Беларусь, калі ён вяртаўся з Польшчы, хоць і з’яўляецца грамадзянінам Беларусі. Акцыя доўжылася прыкладна паўгадзіны. Пасля пачалася імша ў касцёле. Фота Настассі УТКІНАЙ Фота Настассі УТКІНАЙ Фота Настассі УТКІНАЙ Фота Настассі УТКІНАЙ Фота Настассі УТКІНАЙ Фота Настассі УТКІНАЙ Фота Настассі УТКІНАЙ