Марш міру адбыўся ў Глыбокім

Мітынгоўцы запусцілі на цэнтральнай плошчы горада ў паветра бел-чырвона-белыя балонікі з сцягам. У Глыбокім адбыўся чарговы мірны мітынг супраць фальсіфікацыі выбараў, гвалту ўладаў і ў знак салідарнасці з неабыякавымі беларусамі да таго, што адбываецца ў краіне. Гэтым разам мітынгоўцы рушылі ад вялікага нядзельнага рынка да цэнтра горада і прайшліся па мікрараёну малочна-кансервавага камбіната. Іх віталі жыхары горада заклікамі «Жыве Беларусь!», узнятымі ўверх рукамі, таксама сігналілі шматлікія аўтамабілісты, паведамляе racyja. com. Глыбачане распавядаюць, чаму выйшлі на мітынг: – Мы супраць цяперашняй улады. – А чым яна вам не падабаецца?– Збівае людзей, ды і надакучыў ужо за 26 год, пара ўжо мяняць. – Мы супраць гвалту, супраць падману. Я раней не зусім была супраць палітыкі Лукашэнкі, але пасля таго, што ён зрабіў, катэгарычна супраць. Гэты гвалт, людзі пацярпелі ў вялікай колькасці. Гэта ў наша сучаснае стагоддзе неймаверна як сябе мог паводзіць прэзідэнт.