![]()
Улада яўна аказалася ў разгубленасці. Жаночыя маршы учора прайшлі ў многіх гарадах краіны. Найбольшы — у Мінску — сабраў больш за дзесяць тысяч чалавек, піша «Наша Ніва». Сілавікі яўна былі ў разгубленасці: ні разагнаць, ні дэмаралізаваць удзельніц мірнага шэсця на чале з легендарнай Нінай Багінскай яны не змаглі. Зусім неадэкватна выглядалі кінутыя супраць беларусак брутальныя аўтазакі, спецмашыны з калючым дротам і вадамёт. Перагарадзіўшы жанчынам дарогу ў цэнтр, сілавікі справакавалі шматкіламетровае святочнае шэсце па горадзе. Жанчыны нібы вада прасочваліся праз ланцугі, кружлялі, мянялі маршрут — а ўрэшце прайшлі маршам па Багдановіча. Следам за імі сунуліся аўтазакі з амапаўцамі — жанчыны занялі вуліцу і не далі ім заехаць наўперад. Падшыванцы, якія назіралі за шэсцем з вакна, ляпаючы па падваконні і скандуючы «Сыходзь!» на ўсё жыццё запомняць гэтую святочную бел-чырвона-белую калону, якая прарывае ланцуг сілавікоў. Фото: «Наша Ніва» Фото: «Наша Ніва» Фото: tut.