Як войска Рэчы Паспалітай на чале з каралём Сьцяпанам Батурам вызваліла Полацк ад маскоўцаў

30 жніўня 1579 года адбылася бітва за нашу старажытную сталіцу. Полацак знаходзіўся ў руках маскоўскага цара Івана Жахлівага больш за шаснаццаць гадоў - ад 1563 да 1579 года, піша jivebelarus. net. Нашу старажытную сталіцу маскоўцы зрабілі стратэгічным цэнтрам сваіх планаў заваёвы Беларусі. Вынішчыўшы або вывеўшы ў палон значную частку палачан, акупанты асадзілі ў горадзе моцны гарнізон. Стральцы атабарыліся тут нават з семямі, абнавілі ўмацаванні, разбудавалі новыя. Яны мелі шматлікую артылерыю, вялікія запасы пораху і харчоў. Вайна гэтая была для Беларусі надзвычай спусташальнай. Паводле словаў віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла, вораг быў на нашым хрыбце. Ён руйнаваў гарады, паліў вёскі, забіваў нявінных людзей, выганяў на чужыну. Справіцца з ім нашаму войску аднаму было вельмі цяжка. Таму давялося прасіць дапамогі ў палякаў. I вось у 1569 годзе ў польскім горадзе Любліне было падпісанае па-гадненне аб вуніі (абяднанні) Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства.