![]()
Як фрыстайл стаў самым антылукашэнкаўскім відам спорту. Пра адкрыты ліст спартоўцаў і працаўнікоў галіны ведаюць ужо, здаецца, усе. Рашучая нязгода з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў — і патрабаванні правесці новыя. Эмацыйнае асуджэнне гвалту праваахоўнікаў у дачыненні да мірных пратэстоўцаў — і заклік да расследавання і пакарання адказных за зверствы. Фактычны ўльтыматум — у выпадку пераследу аўтараў маніфесту яны пакідаюць за сабою права салідарна рэагаваць. Аж да таго, каб адмовіцца ў будучым удзельнічаць у спаборніцтвах у складзе зборнай Беларусі. І ў дадатак паведаміць пра рэпрэсіі ў міжнацыянальныя спартовыя інстанцыі, у тыл ліку Міжнародны алімпійскі камітэт. Між мінулым і будучыняйЛіст выклікаў буйны рэзананс, і, натуральна, не толькі ў вузкапрафесійным асяродку. Кажуць, замітусіліся міністэрствы-ведамствы, паспрабавалі аказаць ціск, застрашыць наступствамі. Але затым, выглядае, занялі пазіцыю тактычнага чакання. Зразумела: гэта не забастоўку на фабрыцы задушыць ці зняць са шматпавярховіка чарговы бел-чырвона-белы сцяг.