Чатыры мілыя эпізоды сённяшняга Маршу жанчын у Мeнску

Сёння ў Менску прайшоў Гранд-парад жаночых міратворчых сіл. 1) Сівая жанчына гадоў 75-ці на 2-м паверсе дома над Лянком увесь час, пакуль ішло шэсце, апладзіравала людзям лапкамі свайго белага пудзеля. 2) Фурор у жаночай дэманстрацыі выклікаў атлетычны мужчына з голым торсам, бел-чырвона-белым сцягам і коцікам у руках у доме на праспекце каля Акадэміі міліцыі. 3) Жанчыне гадоў 80-ці ў халаце, што вітала людзей з пятага паверха на вуліцы Дарашэвіча, скандавалі Бабуля! Бабуля!4) Мужчына, які выйшаў з ЦУМа, устаў на калені і пацалаваў руку 80-гадовай дэманстрантцы ў белым. Такіх эпізодаў было больш. Гэта тыя, сведкам якіх быў карэспандэнт “Нашай Нiвы”.