Лявон Баршчэўскі: Бел-чырвона-белы сьцяг вярнуўся як сьцяг свабоды

Дзень 25 жніўня абавязкова стане дзяржаўным сьвятам. Дэпутат ВС 12-13 скліканьня Лявон Баршчэўскі сказаў, што дзень 25 жніўня абавязкова вернецца як дзяржаўнае сьвята, паведамляе «Радыё Свабода». «Я чатыры гады таму даваў інтэрвію і сказаў, што як толькі беларусы адчуюць свабоду, то самі вернуць бел-чырвона-белы сьцяг, — кажа Баршчэўскі. — І мы цяпер бачым, што так і адбылося: бел-чырвона-белы сьцяг вяртаецца ў сьвядомасьць людзей як сьцяг свабоды. Гэтак жа будзе і з гэтым днём»