Падлетак расказаў, як у Пінску міліцыянты зламалі яму руку, не дапускалі маці і ня выклікалі «хуткую»

9 жніўня 16-гадовага хлопца міліцыянт зьбіў шчытом з ровара. Увечары 9 жніўня пасьля закрыцьця выбарчых участкаў у Пінску 16-гадовага хлопца зьбіў шчытом з ровара міліцыянт. Зь пераломам яго і забралі, перадае «Радыё Свабода». Як піша сайт «Мэдыя-Палесьсе», начальнік Пінскага ГАУС Дзьмітры Каравякоўскі 16 жніўня заявіў, што затрыманьні былі «прыцэльнымі». 9 жніўня 16-гадовы Дзяніс вырашыў падтрымаць калёну пінчукоў, якая накіравалася ў бок плошчы Леніна. Ён ехаў на ровары разам з гараджанамі. На чыгуначным пераезьдзе пад’ехала міліцыя. З словаў падлетка, у нейкі момант людзі ў форме і са шчытамі пачалі затрымліваць людзей. Адзін з супрацоўнікаў пабег за іншым маладым чалавекам, але не дагнаў. Наблізіўшыся да Дзяніса, штурхнуў яго шчытом. Хлопец страціў раўнавагу, зьляцеў з ровара і перастаў адчуваць руку. «Я яму крычу, што ў мяне рука зламаная, а ён заломвае яе за сьпіну і вядзе. Я папрасіў: пайду сам. Ён сьціснуў мае рукі яшчэ мацней. Мяне павезьлі ў цір на Кірава, 53. Нас было чалавек 7-8.