![]()
«Цынізм улады зашкальвае». Вячаслаў Панін — мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра эстрады. Таксама ён ажыццяўляў пастаноўку масавых дзяржаўных святаў, напрыклад, парадаў на 3 Ліпеня, адкрыцця Чэмпіяната свету па хакеі ў Мінску, піша «Наша ніва». У сувязі з апошнімі палітычнымі падзеямі Вячаслаў Панін апублікаваў рэзкі ліст. Нагодай для яго стала масавае ганараванне ўрадавымі ўзнагародамі сілавікоў. «Цынізм улады зашкальвае. Прызнаюся, гэта абразліва для мяне. Я не хачу стаяць у адным шэрагу з людзьмі, якія ўчора знішчалі і калечылі мой народ. Я выходжу з гэтага шэрагу, — піша Панін. Я раблю крок наперад і станаўлюся ў адзін шэраг з Латушкам і ўсімі купалаўцамі, людзьмі сумленнымі, прынцыповымі і сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны. Я вяртаю ўлады гэтую купку, як іх іранічна называла Фаіна Ранеўская, «пахавальных прыладаў». У кантэксце сённяшняга дня гэтая іронія набывае падвойны злавесны сэнс. Я вяртаю званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў», медаль Францыска Скарыны і іншыя менш значныя медалі і знакі адрознення.