![]()
Пример другим руководителям предприятий. «Лидское пиво» опубликовало у себя на сайте официальное обращение в поддержку мирных протестов, а также рассказало, что продолжает работу, чтобы обеспечить граждан «напитками жизненной необходимости» - в частности, водой. Приводим текст обращения. «Калектыў «Лідскага піва» занепакоены падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі. Кампанія выказвае салідарнасць з грамадзянамі, якія імкнуцца мірным шляхам вырашыць супярэчнасці, што ўзніклі ў беларускім грамадстве. «Адзін з прынцыпаў Olvi Group ва ўсіх краінах, дзе прадстаўлены канцэрн, – неўмяшанне ў палітыку. Гэты прынцып зафіксаваны ў групавым Кодэксе. Разам з тым, у аснове Кодэкса ляжыць і непарушны прынцып захавання правоў чалавека. Таму мы салідарныя з кожным мірным беларусам, які адкрыта заяўляе пра сваю грамадзянскую пазіцыю, просіць спыніць гвалт і вярнуцца ў прававое поле. Вытворчасць кампаніі працуе ў штатным рэжыме ў мэтах забеспячэння грамадзян напоямі жыццёвай неабходнасці (у прыватнасці, пітной вадой).