![]()
Выбраныя творы знанага майстра гістарычнай прозы Кастуся Тарасава склалі новы том выдавецкага праекту «Беларускі кнігазбор».
Кніга зьявілася з друку ў гэтак званай залатой сэрыі, пад чырвонымі вокладкамі якое ад 1996 году выходзяць найлепшыя творы беларускай мастацкай літаратуры, перадае «Радыё Свабода».
У літаратуру ён прыйшоў даволі позна, маючы дыплём хімічнага факультэту Беларускага політэхнічнага інстытуту ды амаль дваццацігадовы досьвед працы на розных прамысловых прадпрыемствах. Ды й пражыў ня так шмат, раптоўна пакінуўшы гэты сьвет на сямідзясятым годзе.
Рубрика: культура
Темы:
кастусь калиновский и тарас шевченко, тараса++кастусь