![]()
У Сойме прэм’ер-міністр Польшчы ўзгадаў «Белсат», «Хартыю-97» i «Радыё Рацыя». „Будучыню Беларусі маюць права вырашаць толькі самі беларусы. Сёння мы заклікаем беларускія ўлады правесці паўторныя свабодныя выбары. Гэтыя выбары павінны быць сумленныя і дэмакратычныя. Найлепш з удзелам міжнародных назіральнікаў”. Пра гэта заявіў у Сойме прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, паведамляе „Радыё Рацыя”. – У сітуацыі, калі стаўкай з’яўляецца жыццё, здароўе, бяспека нельга марнаваць час. Прапануем пакет, які прадугледжвае звальненне з аплатаў, а ў надзвычайных выпадках звальненне ад неабходнасці наяўнасці дакументаў і спрашчэнне ў доступе да рынку працы. Кіраўнік польскага ўраду адзначыў, што важным у цяперашняй сітуацыі ёсць падтрымка незалежных СМІ:– Дапамога незалежным медыям, сярод іншага „Белсат”, „Хартыя-97”, „Радыё Рацыя” і падтрымка для незалежных медыяў і выдаўцоў у Беларусі. У час калі ў Беларусі з гадзіны на гадзіну можа быць адключаны інтэрнэт, важна, каб каналаў, праз якія беларусы кантактуюць з вольным светам, было як найбольш.