![]()
На плошчы Свабоды прысутнічалі лідары і вернікі праваслаўнай, каталіцкай, грэка-каталіцкай і пратэстанцкай цэркваў. «Лукашэнка не баіцца Бога, ён не асвячае Бога ў сваім сэрцы і сваім розуме», – такімі словамі распачалася міжканфесійная малітва на Плошчы Свабоды ў Мінску. На ёй прысутнічалі лідары і вернікі праваслаўнай, каталіцкай, грэка-каталіцкай і пратэстанцкай цэркваў, піша «Новы час». У «Фэйсбуку» 12 жніўня праваслаўны святар Аляксандр Шрамко анансаваў хрэсны ход па вуліцах Мінску для вернікаў розных канфесій, дзе усім разам можна памаліцца за спыненне гвалту ў Беларусі. Вернікі падтрымалі ініцыятыву і вырашылі штодня а 13 гадзіне збірацца на плошчы Свабоды для сумеснай малітвы і хрэснага ходу. Каля Ратушы сабралася каля 200 вернікаў. Людзі прынеслі з сабой іконы, крыжы, Бібліі і кветкі. «Гістарычна было так: святары маглі прыходзіць да цароў, калі тыя парушалі закон, – казаў прадстаўнік царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў Тарас Цялькоўскі