Кропкі над «і»

Апошнім часам з асяродзьдзя беларускіх апазыцыянэраў-удзельнікаў чуецца ўсё болей выказваньняў аб тым, што і іх дзеяньні не пярэчаць стратэгіі байкоту. Маўляў,  «мы ж таксама, магчыма, здымаемся». Па вызначэньні, байкот выбараў — адмова ад галасаваньня на выбарах. Cуправаджаецца агітацыяй на карысьць байкоту, заклікам да выбаршчыкаў ня ўдзельнічаць у галасаваньні. Усе тыя палітычныя дзеячы, што бяруць удзел у кампаніі і не заклікаюць грамадзян краіны да адмовы ад галасаваньня, — фактычна праводзяць кампанію мабілізацыі. Рубрика: политика